Мікалай Аляксандравіч Прыляжаеў
Мікалай Аляксандравіч Прыляжа́еў[3] (27 верасня 1877 — 26 мая 1944) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, прафесар (1913), акадэмік Акадэміі навук БССР (1940), член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Копасава[4] Пензенскай губерні (зараз у Мардовіі). У 1895 годзе скончыў духоўную семінарыю[5]. Паступіў на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта[5] Варшаўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1900 годзе. Пачаў працу ў Варшаўскім політэхнічным інстытуце на пасадзе асістэнта на кафедры арганічнай хіміі, з 1908 года — старшы асістэнт[5]. У 1912 годзе абараніў дысертацыю на ступень магістра[5]. З 1913 года працаваў у Варшаўскім універсітэце (прафесар), з 1915 года ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце, з 1924 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, загадчык кафедры арганічнай хіміі ў 1924—1938[6] гадах. У час працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце быў адным са стваральнікаў хімічнага факультэта, яго дэканам[6] і адначасова ў 1931—1933 гадах займаў пасаду дырэктара Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР. З 1935 года М. А. Прыляжаеў у Беларускім політэхнічным універсітэце. Памёр 26 мая 1944 года ў Маскве. Пахаваны на Армянскіх могілках[5]. Навуковая дзейнасцьМ. А. Прыляжаеў з’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[5]. Асноўныя працы па хіміі кіслародзмяшчальных арганічных злучэнняў. Распрацаваў спосаб атрымання эпоксізлучэнняў (рэакцыя Прыляжаева). Сярод апублікаванага:
УзнагародыУ 1912 годзе атрымаў Прэмію імя А. М. Бутлерава за працы па ўздзеянню арганічных гідрапераксідаў на негранічныя злучэнні[5]. ПамяцьУ 1969 годзе на будынку хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўстаноўлена мемарыяльная дошка[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia