Мікалай Аляксеевіч Сазонаў
Мікалай Аляксеевіч Сазонаў (8 красавіка 1903, Цвер, Расійская імперыя — 31 студзеня 1963) — вучоны ў галіне электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), акадэмік АН БССР (1961), доктар тэхнічных навук (1948), прафесар (1951). БіяграфіяСкончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя Н. Э. Баўмана (1929). Працаваў навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце. З 1933 г. дырэктар Усесаюзнага НДІ электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (Масква), у 1938—1947 гг. кіраўнік аддзела па выкарыстанні электраэнергіі ў сельскай гаспадарцы Маскоўскага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. У 1948—1954 гг. ва Усесаюзным НДІ электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, адначасова ў 1948—1952 гг. кіраўнік работ па выяўленні мясцовых энергетычных рэсурсаў Беларусі для электрыфікацыі сельскай гаспадаркі рэспублікі. У 1954—1958 гг. прафесар Маскоўскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. У 1959—1961 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, з 1961 г. кіраўнік аддзела Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). Навуковы і практычны ўкладРаботы па пытаннях прымянення электраэнергіі ў сельскай гаспадарцы, праблемах павышэння каэфіцыента магутнасці ў электрычных устаноўках. Прапанаваў метады разліку асінхронных электрарухавікоў. Аўтар каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій. УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі. Асноўныя працы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia