Мікалай Аляксеевіч Халяўка
Мікалай Аляксеевіч Халяўка (1916—1998) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяМікалай Халяўка нарадзіўся 23 снежня 1916 года ў вёсцы Івакі (цяпер — Добрушскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння трох класаў школы працаваў спачатку ў калгасе, потым у міліцыі. У 1937 годзе Халяўка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1]. Да снежня 1944 года гвардыі сяржант Мікалай Халяўка быў зараджальшчыкам самаходнай артылерыйскай устаноўкі 108-га гвардзейскага самаходнага артылерыйскага палка 18-й арміі 4-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Ужгарада. 2 снежня 1944 года Халяўка асабіста закідаў гранатамі дзот які перашкаджаў наступленню пяхоты, знішчыўшы некалькі варожых салдат і захапіўшы яшчэ двух у палон[1]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года гвардыі сяржант Мікалай Халяўка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1]. Пасля заканчэння вайны Халяўка быў дэмабілізаваны. Жыў на радзіме, працаваў у калгасе[1]. Быў таксама узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia