Мікалай Апанасавіч Апіёк
Мікалай Апанасавіч Апіёк (нар. 20 лістапада 1935, Макараўка, Дубровенскі раён) — беларускі мастак. БіяграфіяСкончыў Пірагоўскую сямігадовую школу. У 1951—1955 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным вучылішчы, у 1956—1957 гг. — на 5 курсе Мінскага мастацкага вучылішча. Некаторы час працаваў у сістэме Мастацкага Фонду БССР (г. Віцебск). У 1964 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут. Вучыўся ў Ф. Дарашэвіча, Аляксандра Мазалёва, Яўгена Чамадурава. З 1964 года 10 лет працаваў мастаком-пастаноўшчыкам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, аформіў больш за 30 спектакляў. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 г. Член Саюза мастакоў БССР з 1966 г, кіраўнік Гродзенскай абласной арганізацыяй Саюза мастакоў БССР. ТворчасцьПерсанальныя выстаўкі жывапісу наладжваў у Беларусі, Польшчы і Германіі. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, партрэта, тэматычнай карціны і нацюрморта, а таксама ў станковай графіцы і сцэнаграфіі. Асноўныя творы: карціны «Год 1929», «Май 1945 года», «Маё хрышчэнне», «…І апусціўся анёл», «Сын цывілізацыі», «Слуцкія ткачыхі», серыя партрэтаў дзеячаў культуры Беларусі; афармленне спектакляў: «Варвары» М. Горкага, «Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева, «Амністыя» М. Матукоўскага, «Трыбунал» Андрэя Макаёнка, «Дамы і гусары» А. Фрэдра, «Снежная каралева» Яўгена Шварца. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў і Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі і іншых краін. Сям’яЖонка — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Нікалаева. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia