Тамара Іванаўна Нікалаева
Тамара Іванаўна Нікалаева-Апіёк (нар. 18 сакавіка 1943, в. Ляды Чэрвеньскага раёна) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1972). Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. БіяграфіяУ 1966 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра і кіно» (курс У. А. Маланкіна). З 1966 па 1974 год працавала ў складзе трупы Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. З 1975 года — у Купалаўскім тэатры. Атрымала вядомасць як выканаўца глыбока псіхалагічных, тэмпераментых роляў, спалучаных з пяшчотай і лірызмам. У сталай творчасці зарэкамендавала сябе таксама як камедыйная актрыса. Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Сям'яМуж — мастак-жывапісец Мікалай Апіёк. Асноўныя роліУ Гродзенскім абласным драматычным тэатры
У тэатры імя Янкі Купалы
КрыніцыЛітаратураНавуменка, В. Т. Нікалаева-Апіёк Тамара Іванаўна / В. Т. Навуменка, М. І. Гарэцкая // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мн., БелЭН, 2003. — С. 216. |
Portal di Ensiklopedia Dunia