Мікалай Апанасавіч Міхайлашаў
Мікалай Апанасавіч Міхайлашаў (19 снежня 1917, станіца Прочнаакопская, Новакубанскі раён, Краснадарскі край — 7 лютага 2008) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяНарадзіўся ў станіцы Прочнаакопская (цяпер Новакубанскі раён Краснадарскага края. Працаваў сакратаром шматтыражнай газеты кансервавага завода. Член КПСС з 1939 года. З 1939 года працаваў у органах дзяжбяспекі Пінскай вобласці. З чэрвеня 1941 года — у нямецкім тыле: камандзір групы, аддзяленя, узвода, намеснік камандзіра Чачэрскага партызанскага атрада, са жніўня 1942 года намеснік начальніка разведкі партызанскай групы «Уперад» НКДБ СССР, з мая 1943 года намеснік камандзіра атрада, потым — Добрушскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна, з чэрвеня па кастрычнік 1943 года член Добрушскага падпольнага РК КП(б)Б. У красавіку — ліпені 1944 года камандзір партызанскай групы «Бура». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 года старшаму лейтэнанту дзяржаўнай бяспекі Міхайлашаву, Мікалаю Апанасавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1944—1976 гадах працаваў у органах КДБ БССР. Пасля сыходу ў адстаўку жыў у Мінске. Аўтар кнігі «Бура гневу» (1971). ПамяцьУ вёсцы Копішча каля Мінска адна з вуліц названа ў гонар Мікалая Міхайлашава. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia