Копішча
Ко́пішча[3] (трансліт.: Kopišča, руск.: Копище) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бараўлянскага сельсавета. ГісторыяДа 9 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зеленалужскага сельсавета[4]. Насельніцтва
РазмяшчэннеВёска Копішча размешчана ля паўночна-ўсходняй мяжы Мінска, паміж сталічнай вуліцай Гінтаўта[5] і шасэ Н9031[6]. Вышыня цэнтра населенага пункта складае 230 м. Паблізу вёскі знаходзіцца база ДТСААФ[7] і сасновы лес[8]. Жылы фондПа стане на 2010 год жылы фонд у Копішчы ўключаў 105 індывідуальных пабудоў, у т. л. дамоў катэджнага тыпу[7][9]. У рамках пашырэння Мінска быў зацверджаны праект дэталёвай планіроўкі, згодна з якім у раёне Копішча ўзводзіцца шматпавярховы мікрараён, а частка пабудоў вёскі (асабліва старых і прылеглых да новага кварталу, усяго 20 дамоў) зносіцца. Аднак пасля архітэктары вылучылі карэкціроўку праекта, дзе прапануецца ліквідаваць ўжо ўсю вёску і ваколіцу базу ДТСААФ. 12 чэрвеня 2008 прэзідэнт А. Р. Лукашэнкі выдаў даручэнне № 09/03, якое прадстаўляе Пріорбанку і фірме «Этэрыка» права на забудову тэрыторыі мікрараёна «Копішча» без правядзення аўкцыёну[7][9]. Жыхары Копішча занепакоеныя падзеямі, што адбываюцца, і ў калектыўным лісце звярнуліся да прэзідэнта Беларусі з просьбай абараніць іх правы[7]. АдукацыяЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia