Мікалай Браніслававіч Паўловіч
Мікала́й Бранісла́вавіч Паўло́віч (15 ліпеня 1897, Мазурына Віцебскі павет, цяпер Шумілінскі раён — 26 чэрвеня 1973) — савецкі ваенны дзеяч, контр-адмірал (1944). Кандыдат ваенна-марскіх навук (1942), прафесар (1951). БіяграфіяСкончыў Марскі корпус у Петраградзе (1917). Служыў на караблях Балтыйскага флоту, камандаваў тральшчыкам, эсмінцамі. З 1931 года выкладаў у Ваенна-марской акадэміі (ВМА). У савецка-фінскую вайну 1939—1940 гадоў — намеснік камандзіра і начальнік штаба атрада асобага прызначэння Балтыйскага флоту. З мая 1941 года начальнік кафедры ВМА. У час Петсама-Кіркенескай аперацыі (1944) начальнік паходнага штаба камандуючага Паўночным флотам. З 1954 года ў адстаўцы. Навуковая дзейнасцьАўтар прац пераважна па тактыцы ВМФ, у тым ліку падручнікаў для ваенна-марскіх навучальных устаноў, двухтомнай кнігі «Флот в первой мировой войне» (1964), «Советское военно-морское искусство в Великой Отечественной войне» (1973). УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Леніна, 4 іншымі ордэнамі[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia