Мікалай Васілевіч Рамашка
Мікалай Васілевіч Рама́шка[1] (30 верасня (13 кастрычніка) 1913 — 30 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (26.10.1944, пасмяротна). БіяграфіяМікалай Васілевіч Рамашка нарадзіўся ў вёсцы Дусаеўшчына (цяпер у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Скончыў 7 класаў школы, працаваў у саўгасе. У Чырвонай Арміі з 1935 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Паўночна-Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Намеснік камандзіра 1359-га зенітна-артылерыйскага палка маёр М. В. Рамашка вызначыўся 30 чэрвеня 1944 г. у час абароны чыгуначнага моста і пераправы праз раку Бярэзіна каля вёскі Свіслач (Асіповіцкі раён). У крытычны момант бою М. Рамашка замяніў параненага камандзіра кулямётнай роты і асабіста знішчыў больш за 200 салдат праціўніка. Загінуў у гэтым баі. ![]() Быў пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Несята Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Пазней прах Героя быў перапахаваны на Вайсковых могілках у Магілёве. Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia