Вайсковыя могілкі (Магілёў)
Вайсковыя могілкі — могілкі ў Магілёве, размешчаныя ў скверы па вуліцы Лазарэнкі. Пахаваны 109 воінаў Савецкай Арміі і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Сярод пахаваных — воіны 173-й стралковай дывізіі 13-й арміі Заходняга фронту, якая абараняла Магілёў у ліпені 1941 года, 49-й і 50-й армій 2-га Беларускага фронту, што загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Героі Савецкага Саюза Міхаіл Кандрацьевіч Буянаў, Міхаіл Апанасавіч Замулаеў, Асман Мусаевіч Касаеў і Мікалай Васілевіч Рамашка. ![]() ![]() У 1965 годзе на могілках пастаўлены помнік — скульптурная кампазіцыя: воін з аўтаматам і дзяўчына[удакладніць], 19 надмагільных пліт з імёнамі загінуўшых. У наш час на магіле стаіць бронзавая скульптурная кампазіцыя вышынёй 4 м: дзве жанчыны, якія трымаюць цела салдата. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia