Мікалай Віктаравіч Кучук
Мікалай Віктаравіч Кучук (нар. 5 лютага 1958, Дрыбін, Магілёўская вобласць) — украінскі вучоны-генетык беларускага паходжання. Доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Украіны, дырэктар Інстытута клетачнай біялогі і генетычнай інжынерыі НАН Украіны. БіяграфіяНарадзіўся ў Дрыбіне Магілёўскай вобласці ў сям’і Віктара Фёдаравіча Кучука (1927—2011), які працаваў будаўніком-прарабам. Маці — Надзея Сцяпанаўна (1933—2005) працавала фельчарам-акушэркай, яна родам з вёскі Бір Дрыбінскага раёна. Скончыў у 1975 годзе Мсціслаўскую СШ № 1 у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці, у 1980 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Біялогія». З 1980 па 1985 гады працаваў у Беларускім НДІ земляробства (г. Жодзіна). У 1985 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута батанікі АН УССР. У 1990 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук па спецыяльнасці «Генетыка» на тэму «Атрыманне і аналіз трансгенных і трансгеномных раслін у сям’і „Fabaceae“». Гэта дысертацыя ў той час была адной з першых у галіне генетычнай інжынерыі раслін у СССР[1]. З 1990 года працуе ў Інстытуце клетачнай біялогіі і генетычнай інжынерыі, дзе прайшоў шлях ад старэйшага інжынера да дырэктара інстытута. У 1998 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара біялагічных навук на тэму «Выкарыстанне прыёмаў генетычнай інжынерыі і клетачнай біялогіі для атрымання новых форм у відаў з сямейства бабовых і ў некаторых іншых раслін». З 2006 года — прафесар, з 2009 года — член-карэспандэнт НАН Украіны, з 2021 года — акадэмік НАН Украіны па аддзяленні агульнай біялогіі. Навуковая дзейнасцьМікалай Кучук распрацаваў метады генетычнай трансфармацыі шляхам электрапарацыі пратапласт і атрымаў трансгенныя расліны люцэрны і соі. Ён прапанаваў і выпрабаваў метад, які павышае рэгенерацыйную здольнасць люцэрны і гароха за кошт увядзення генаў біясінтэзу ў фітагармоны шляхам генетычнай трансфармацыі мутантам «shooty» аграбактэрыі («Agrobacterium tumefaciens»). Прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі праграмы па скрынінгу на біялагічную актыўнасць сярод відаў раслін розных рэгіёнаў свету з мэтай стварэння высокаэфектыўных фармацэўтычных і сельскагаспадарчых прэпаратаў (усяго было даследавана больш за 12 тысяч відаў, што складае 3 % сусветнай флоры). Збіраў віды ў многіх краінах свету, у тым ліку ў Гане. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны Нацыянальны банк зародкавай плазмы ў выглядзе культур тканін рэдкіх відаў раслін і відаў, якія маюць каштоўнасць для біятэхналагічных даследаванняў (больш за 2 тысяч відаў). Гэты банк быў прызнаны нацыянальным здабыткам Пастановай Кабінета Міністраў Украіны № 527 ад 1.04.1999 г. Мікалай Кучук — аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі па генетычнай інжынерыі раслін, сааўтар раздзелаў у дзвюх навучальных кнігах, выдадзеных за мяжой. Мае 3 міжнародных патэнта, аўтарскія пасведчанні СССР і патэнты Украіны[2]. Навуковая школаПад яго кіраўніцтвам абаранілі дысертацыі два доктара навук і 13 кандыдатаў навук. Цяпер кіруе дактарантамі і аспірантамі. Грамадская дзейнасцьМікалай Кучук абіраўся віцэ-прэзідэнтам Украінскага таварыства генетыкаў і селекцыянераў, зараз — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Цитология и генетика», член рэдкалегіі часопісаў «Физиология и биохимия культурных растений», «Вестник Украинского общества генетиков и селекционеров» і «Biotechnologia Acta»[3]. Прызнанне
Працы
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia