Мікалай Геранім СяняўскіМікалай Геранім Сяняўскі (1645 — 5 снежня 1683) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі (1668—1674) і маршалак надворны каронны (1674—1680), ваявода валынскі (1680—1683), гетман польны каронны з 1683. Трымаў Львоўскае (з 1679), Радамскае, Рагатынскае і Пясечынскай староствы. Граф «на Шклове і Мышы». БіяграфіяЗ магнацкага роду Сяняўскіх герба «Ляліва», сын Адама Гераніма і Вікторыі Альжбеты з Патоцкіх. У 1663 атрымаў пасаду ротмістра, у 1666 стражніка вялікага кароннага, пасля 1667 палкоўнік. У 1676 быў маршалкам сойму. За права валодаць мястэчкам Мыш і вёскай Баранавічы судзіўся з езуіцкім калегіумам у Мышы. У 1683 захапіў Мыш і навакольныя вёскі. Ваяваў за Яна Казіміра з казакамі і татарамі. Супраціўнік рокашу Любамірскага. Удзельнічаў у кампаніях Яна Сабескага (Падгайцы, Хоцім). У 1673—1674 праводзіў самастойныя аперацыі на Падоллі і Малдове. Удзельнічаў у кампаніі пад Венай 1683. Праз паноўную там заразу памёр неўзабаве пасля перамогі. З маёнткаў выстаўляў у войска 3 конныя харугвы і драгунскі полк, на чале якіх ваяваў з казакамі, крымскімі татарамі і туркамі[6]. У шлюбе з Цэцыліяй Марыяй Радзівіл меў сына Адама Мікалая і дачок Яну і Тэафілію. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia