Мікалай Емяльянавіч Заяц
Мікалай Емяльянавіч Заяц (нар. 4 студзеня 1943, в. Страдзеч, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць — 27 красавіка 2004) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і фінансаў. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002). Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1993). Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь (1998). БіяграфіяНарадзіўся 4 студзеня 1943 года ў в. Страдзеч Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1969). З 1969 года — старэйшы метадыст Міністэрства фінансаў БССР. З 1976 года — малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. З 1978 года — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. З 1991 года — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 1998 года — прарэктар па навуковай рабоце, з 2002 года — загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Адначасова з 1994 года — член Прэзідыума ВАК Рэспублікі Беларусь. Памёр 27 красавіка 2004 года. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы ў галіне фінансава-крэдытнай і падатковай палітыкі, валютна-фінансавага і бюджэтнага рэгулявання, цэнаўтварэння, эканомікі і фінансаў аграпрамысловага комплексу. Узначальваў навуковыя калектывы па распрацоўцы праектаў Падатковага кодэкса і канцэпцыі фарміравання бюджэту, якія ўвайшлі ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце»; пілотнай праграмы па страхаванні крэдытаў, выдадзеных на інавацыйныя мэты; на працягу шэрагу гадоў кіраваў працай па штоквартальным маніторынгу тэндэнцый у макраэканамічнай сферы; удзельнічаў у распрацоўцы праграмы фінансавага аздараўлення эканомікі Рэспублікі Беларусь, прынятай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да рэалізацыі. З’яўляецца каардынатарам Дзяржаўнай праграмы «Нацыянальная эканоміка і стратэгія развіцця», шэф-рэдактарам, навуковым кансультантам, адным з заснавальнікаў навукова-практычнага часопіса «Фінансы, улік, аўдыт». Пад яго кіраўніцтвам упершыню ў Рэспубліцы Беларусь выдадзены падручнікі па тэорыі фінансаў, падатках, фінансах прадпрыемстваў і інш. Аўтар больш за 130 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 12 падручнікаў. Асноўныя працы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia