Мікалай Канстанцінавіч Паўловіч
Мікалай (Мікола) Канстанцінавіч Паўловіч (24 чэрвеня 1956, г. Карэлічы Гродзенскай вобласці) - беларускі гісторык і краязнавец, калекцыянер, дзеяч беларускай дыяспары ў Латвіі. БіяграфіяНарадзіўся 24 чэрвеня 1956 года ў Карэлічах Гродзенскай вобласці[1]. Сам сцвярджае, што нарадзіўся на Браслаўшчыне[2]. Вырас у вёсцы Цырын Навагрудскага раёна. У дзяцінстве зацікавіўся гісторыяй, асабліва архітэктурай і замкамі. Пачаў самастойна даследаваць мясцовыя гістарычныя аб’екты і знаходкі, што засталіся пасля Першай сусветнай вайны[3]. Вялікую ролю адыграў бацька, а таксама дырэктар Цырынскай школы П. П. Сачыўка[1]. Вучыўся ў Мінску ў інстытуце. У час вучобы пазнаёміўся з жонкай, якая таксама была з Браслаўскага раёна[2]. Каб хутчэй атрымаць кватэру, у 1982 годзе прыехалі ў Даўгаўпілс на будоўлю. Будаваў Першамайскі мікрараён (цяпер Новы Фарштат), дзе ўрэшце і атрымаў кватэру[2]. Пасля ўладкаваўся ў чыгуначную ахову[3]. Скончыў у 1986 годзе Рыжскі ўніверсітэт імя П. Стучкі[1]. Адзін з заснавальнікаў Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым», у 1994—1995 гадах яго першы старшыня[4]. Сябра Браслаўскага раённага таварыства імя О. Гедэмана[1]. Навуковая дзейнасцьДаследуе гісторыю беларусаў у Латгаліі, гісторыю і культуру Браслаўшчыны, Навагрудчыны. Збірае матэрыялы па гісторыі беларусаў Латгаліі: паштоўкі, фотаздымкі, маркі, манеты, перыядычныя выданні, пісьмовыя крыніцы, атрыбутыку. Праводзіць пошук прыватных архіваў былых вучняў Беларускай гімназіі[1]. Прадметы, сабраныя ім, выстаўляліся ў 2023 годзе на выстаўцы «Гісторыя, адлюстраваная ў метале» ў Даўгаўпілскім краязнаўчым і мастацкім музеі[3]. Мае каля 150 кніг, карт, нотаў, паштовак, выдадзеных у міжваенны перыяд у Заходняй Беларусі, Латвіі, а таксама дарэвалюцыйных выданняў. Сярод іх вельмі рэдкія, напрыклад: «Гісторыя беларускай літаратуры» М. Гарэцкага (1926), «Птушка шчасця» Ф. Аляхновіча (1922), «Аб плодазьмене. Сялянская бібліятэка № 9» М. Кацаўрава (1920), «Парады цяжарным» І. Цвікевіча (Мн., 1923), «Сасонка» Я. Купалы, муз. М. Аладава (Мн., 1925), В. Ф. Сахарава «Птушка на волі» (Дзвінск, 1932), «Ёлка Дзеда Мароза», «Беларускія крывіцкія казкі № 1. Каваль Рымша і змей» (1929), «Historyja Biełarusi u kartach. Pavodle lekcyj čytanych ing. M. Abramčykam, na kursach biełarusavedy u Berline 1941–1942 hodzie vydannie Bieł. samapomačy, berlinskaha addziełu» (1942) і інш[1]. Сярод іншых унікальных экспанатаў — ліст, зроблены з бяросты, які дзяўчына даслала з лагера свайму брату ў 1945 г. Перадаў значную колькасць матэрыялаў у музей Янкі Купалы ў Мінску, а таксама музеі Браслава, Віцебска, Даўгаўпілса, Краслава, Мёраў, Навагрудка, Паставаў, музей Яд-Вашэм (Іерусалім). Толькі ў Браслаўскі музей перадаў больш за 1,5 тысячы экспанатаў. На аснове матэрыялаў калекцыянера ў Браслаўскім раённым музейным аб’яднанні былі арганізаваны 3 выставы[1]. На падставе дакументаў, сабраных даследчыкам ягоная цешча была ўзнагароджана званнем «Праведнік свету» за ўратаванне яўрэяў у гады Другой сусветнай вайны[1]. Удзельнічаў у з’ездзе аб’яднання беларусаў свету «Бацькаўшчына» (1997)[2], Браслаўскіх чытаннях у 1997, 2000, 2003 гадах. Аўтар артыкулаў, надрукаваных у «Браслаўскіх сшытках», зборніках Браслаўскіх чытанняў, бюлетэні «Беларускі калекцыянер» (Орша, выд. Сярожкін). Аўтар некалькіх артыкулаў у бюлетэні «Павет». На аснове матэрыялаў, якія былі прадстаўлены калекцыянерам, падрыхтаваны і надрукаваны ў мясцовым перыядычным друку («Наша газета», Даўгаўпілс) цэлы шэраг артыкулаў[1]. Творы
Літаратура
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia