Мікалай Леанідавіч Кацук
Мікалай Леанідавіч Кацук (8 мая 1977, г. Мінск — 25 чэрвеня 2025, г. Мінск) — беларускі сацыёлаг. БіяграфіяНарадзіўся 8 мая 1977 года ў Мінску. У 1999 годзе скончыў з адзнакай аддзяленне сацыялогіі філасофска-эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, абараніў дыпломную працу на тэму «Постмадэрнісцкія ідэі ў сучаснай сацыялогіі: крытычны аналіз»[1]. У 1999—2002 гадах навучаўся ў аспірантуры БДУ па спецыяльнасці «сацыяльная філасофія». У 1999—2001 гадах працаваў у Цэнтры сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ. З 2001 па 2008 год — навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі[1]. Памёр 25 чэрвеня 2025 года[2]. ДзейнасцьУ 2007 годзе заснаваў і стаў мадэратарам суполкі ЖЖ «Социология в Беларуси: Вчера. Сегодня. Завтра» (sociologia_by)[1]. Быў удзельнікам міжнароднага праекта «Гуманітарная энцыклапедыя» (галоўны рэдактар праекта — А. А. Грыцанаў)[1]. Супрацоўнічаў з незалежнымі праектамі, у прыватнасці з часопісам Arche, Інстытутам «Палітычная сфера», сайтам «Наше мнение» і іншымі. Чытаў лекцыі ў Беларускім Калегіюме[1]. Навуковыя інтарэсыМетадалогія, тэарэтычная сацыялогія, культуралагічная сацыялогія, сацыялогія сацыялогіі, рэфлексіўная сацыялогія, сацыялогія мыслення[1]. УзнагародыУ 2005 годзе Мікола Кацук быў прызнаны «Нашай Нівай» навукоўцам года за тое, што «пачаў пісаць якасную аналітыку на беларускай мове, адкінуўшы карпаратыўную этыку, што гэта забараняла»[2]. Узнагароджаны Дыпломам Прэзідыума НАН Беларусі за арганізацыю секцыі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Міжнароднай канферэнцыі маладых вучоных «Моладзь у навуцы — 2007» (2008)[1]. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia