Мікалай Млечка

Мікалай Млечка
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
з 1638
5-ы падкаморы аршанскі[d]
24 снежня 1627 — красавік 1644
Папярэднік Рыгор Ланткоўскі[d]
Пераемнік Ян Гектар Падбярэзскі[d]
падваявода віленскі[d]
1625 — 1628
5-ы харунжы аршанскі[d]
17 лістапада 1611 — 24 снежня 1627
Папярэднік Рыгор Ланткоўскі[d]
Пераемнік Ян Статкевіч[d]

Смерць не раней за 14 красавіка 1644 і не пазней за 22 красавіка 1644
Род Млечкі
Бацька Ян Войцехавіч Млечка
Жонка Кацярына з Пацеяў[d], Дарота з Пакашаў[d][1][2] і Раіна з Цеханавецкіх[d][2]

Мікалай Млечка (польск.: Mikołaj Mleczko; ? — красавік 1644) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Млечкаў герба «Даліва» змененая («Ружы»). Нарадзіўся ў сям’і Яна Войцехавіча[3].

Аршанскі харужы ў 1610—1627 гадах, падкаморы з 1627 года. Служыў канцлеру Льву Сапегу, які, стаўшы ў 1623 годзе віленскім ваяводам, узяў Мікалая да сябе на пасаду падваяводы (1623—1628). Валодаў маёнткам Сурдэгі ў Вількамірскім павеце, з 1620 — маёнткам Халопенічы ў Аршанскім павеце. Да пачатку 1640-х г. заснаваў у Халопенічах касцёл і кляштар кармелітаў[3].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya