Мікалай Мікалаевіч Андруковіч
Мікалай Мікалаевіч Андруковіч (нар. 1 студзеня 1959 або 15 снежня 1959, г. Жодзіна) — беларускі мастак. БіяграфіяНарадзіўся 15 снежня 1959 года (паводле іншых звестак 1 студзеня 1959) ў горадзе Жодзіна. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1980 годзе. Вучыўся ў І. П. Харламава, А. Ф. Семілетава, А. А. Марачкіна. Удзельнік мастацкіх выставак з 1983 года[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года. Жыў у Жодзіне[1]. З канца 2000 года працаваў на кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі факультэта народнай культуры БДПУ. У 2003 годзе скончыў факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ. Цяпер працуе старшым выкладчыкам кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ[2]. ТворчасцьПрацуе ў станковым жывапісе пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта, а таксама карціны. Асноўныя творы: палотны «Снег сышоў», «Катастрофа», «Радзіма. Раніца», «Лагойшчына», «Прадчуванне навальніцы», «Летнія навальніцы», «Бярэзіна», «Жоўтае поле», «Сухое дрэва. Роздум», «Чорная кава»[1]. Творы знаходзяцца ў мастацкім цэнтры «Жыльбел»[1], у мастацкіх галерэях і ўласных калекцыях Беларусі, Германіі, Балгарыі, Эстоніі, Швецыі[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia