Мікалай Мікалаевіч Афанасьеў (інжынер)
Мікалай Мікалаевіч Афанасьеў (5 лістапада 1911, г. Чымкент — 20 кастрычніка 1970) — беларускі інжынер-будаўнік. Кандыдат архітэктуры (1972). БіяграфіяСкончыў Ленінградскі інстытут інжынераў прамысловага будаўніцтва ў 1937 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР, кіраўніком рэспубліканскага трэста «Белпрамсельбуд», ва Упраўленні па справах сельскага і калгаснага будаўніцтва пры Савеце Міністраў БССР, з 1953 года — дырэктарам Белсельпраекта, з 1958 па 1970 г. — дацэнтам Беларускага політэхнічнага і Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытутаў. Член Саюза архітэктараў СССР з 1944 года. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац, навучальных дапаможнікаў па сельскім будаўніцтве, у т.л. кніг: «Каменныя і бетонныя работы» (Мінск, 1954), «Вытворчасць і выкарыстанне мясцовых будаўнічых матэрыялаў у калгасах» (Мінск, 1956). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia