Мікалай Мікалаевіч Касцечка
Мікалай Мікалаевіч Касцечка (25 лістапада 1946, в. Дамашыцы, Пінскі раён — 3 ліпеня 2022, г. Масква) — расійскі военачальнік, Герой Расійскай Федэрацыі (2000), генерал-палкоўнік (2002). Кандыдат ваенных навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі ваенных навук Расіі. БіяграфіяУ 1964 годзе скончыў Малатковіцкую сярэднюю школу і быў прызваны на ваенную службу. У 1967 годзе скончыў Чарапавецкую ваенную вучэльню сувязі. Службу праходзіў у частках асаблівага прызначэння Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл. У 1973 годзе скончыў Ваенна-дыпламатычную акадэмію, у 1996 годзе — Вышэйшыя акадэмічныя курсы Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Удзельнічаў у Афганскай вайне, быў кіраўніком шэрагу спецаперацый частак спецыяльнага прызначэння на тэрыторыі Паўночнага Каўказа. У 1990-х гадах быў начальнікам 14-га ўпраўлення ГРУ і намеснікам начальніка Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За заслугі перад Айчынай» IV ступені, Мужнасці, «За ваенныя заслугі»[1]. Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна (2006). Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia