Мікалай Мікалаевіч Кашэўскі
Мікалай Кашэўскі (нар. 5 кастрычніка 1980, Жодзіна) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Клубная кар’ераВыхаванец жодзінскага футбола, з 2003 года доўгі час гуляў ва Украіне за розныя клубы. У пачатку 2011 года перайшоў у «Гомель», дзе ў пачатку 2012 года атрымаў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы і капітана каманды пасля Сяргея Канцавога. У «Гомелі» вызначыўся выдатнымі бамбрардзірскімі паказчыкамі: за два гады забіў 13 галоў у чэмпіянаце. У студзені 2013 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У салігорскім клубе стаў асноўным левым абаронцам, але часам выступаў і ў цэнтры. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. У сезоне 2014 стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У жніўні 2014 года атрымаў траўму, вярнуўся ў строй у лістападзе таго ж года. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клуб[5]. У студзені 2015 года цікавасць да Кашэўскага праяўляла малдаўская «Дачыя», але кантракт так і не быў заключаны[6]. У выніку ў лютым 2015 года стаў іграком «Віцебска»[7] і быў прызначаны капітанам каманды. У студзені 2016 года прыбыў у латвійскі «Спартак», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[8] і ў выніку пачаў у гэтым клубе сезон 2016. Разам са «Спартаком» стаў чэмпіёнам Латвіі, хоць большую частку сезона быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. Міжнародная кар’ераЗгуляў у некалькіх матчах за нацыянальную зборную на працягу 2006—2009. Трэнерская кар’ераУ студзені 2017 года, пасля таго як Кубараў узначаліў салігорскі «Шахцёр», Кашэўскі ўвайшоў у трэнерскі штаб гарнякоў[9], дзе адказваў за абарону. У ліпені 2017 года разам з усім трэнерскім штабам «Шахцёра» быў адпраўлены ў адстаўку[10]. У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Кубарава ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У канцы 2018 года ўслед за Кубаравым пакінуў жодзінскі клуб[12]. З 2019 года быў памочнікам Кубарава ў латвійскай «Елгаве», у жніўні 2020 года разам з ім пакінуў клуб[13]. У пачатку 2021 года далучыўся да трэнерскага штаба крыварожскага «Крыўбаса»[14]. У 2022 годзе пасля выхаду «Крыўбаса» ў Прэм’ер-лігу перайшоў на працу з юнацкімі камандамі клуба. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia