Мікалай Мікалаевіч Крывальцэвіч
Мікалай Мікалаевіч Крывальцэвіч (нар. 1 студзеня 1958, в. Сярэдзібар, цяпер Канстанцінаўка, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. БіяграфіяУ 1982 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у 1987 годзе — аспірантуру Акадэміі навук БССР. У 1991 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце археалогіі Акадэміі навук Украіны (Кіеў). Мікалай Крывальцэвіч з’яўляецца аўтарам каля 60 навуковых і навукова-папулярных публікацый, у тым ліку манаграфіяў. Аўтар публікацый па археалогіі Беларусі, кніг і артыкулаў пра вынікі даследавання пахаванняў у Курапатах. Браў удзел у міжнародных археалагічных праектах. Галоўным кірункам даследаванняў Крывальцэвіча з’яўляецца археалогія бронзавага веку. Сфера зацікаўленасцей: эпоха бронзы, гісторыя настаражытнейшага мастацтва і міфалогія. Удзельнічаў у раскопках на месцы масавага пахавання ахвяр савецкіх рэпрэсій у Курапатах: у 1988 г. з’яўляўся навуковым экспертам і спецыялістам-археолагам эксгумацыі курапацкіх пахаванняў. Заснавальнік грамадскага гісторыка-асветніцкае таварыства памяці ахвяр камунізму і сталінскіх рэпрэсій «Мартыралог Беларусі». З’яўляецца актыўным папулярызатарам археалагічнай навукі. ТворыАртыкулы
Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia