Камунараўскі сельсавет (Любанскі раён)
Камуна́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Сосны. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ніжынскі (Нежынскі) сельсавет у складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ніжын (у 1928—1935 гадах — вёска Кузьмічы). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Камуна, сельсавет перайменаваны ў Камунараўскі, са складу Даманавіцкага сельсавета Старобінскага раёна перададзена вёска Забярэзінец[1]. У 1978 годзе скасаваны хутар Вострыя Ёлкі[2]. 13 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Сосны[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3339 чалавек[4], з іх 97,4 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,3 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2491 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia