Мікалай Мікалаевіч Паўлоўскі
Мікалай Мікалаевіч Паўлоўскі (руск.: Никола́й Никола́евич Павло́вский; 6 (18) снежня 1884, Арол, Расійская імперыя — 12 мая 1937, Ленінград, СССР) — навуковец у галіне гідраўлікі і гідратэхнікі, акадэмік Акадэміі навук СССР (1932), спецыяліст у галіне гідраўлікі грунтовых вод, адкрытых патокаў, фільтрацыі і гідратэхнічнага будаўніцтва. Заснавальнік навуковай гідраўлічнай школы. М. М. Паўлоўскі прымаў удзел у стварэнні буйных гідратэхнічных збудаванняў у СССР — Волхаўскай, Дняпроўскай і Свірскай гідраэлектрастанцый, у будаўніцтве Маскоўскага метрапалітэна, удзельнічаў ва ўрадавых экспертызах па праблеме Вялікай Волгі і па праекце абароны Ленінграда ад паводак. Мікалай Мікалаевіч Паўлоўскі загінуў 12 мая 1937 года ў Ленінградзе ў выніку няшчаснага выпадку, патрапіўшы пад грузавы аўтамабіль. Пахаваны на Багаслоўскіх могілках. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia