Мікалай Мікалаевіч Філіпаў
Мікалай Мікалаевіч Філіпаў (нар. 12 студзеня 1952, в. Патаронаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Доктар педагагічных навук (2006), дацэнт (1991). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць «Фізічная культура і спорт», 1977; аспірантура, 1982), Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту (дактарантура, 1994). Працаваў у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце (1982—1987, загадчык кафедры фізічнага выхавання), НДІ фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (1996—2001, намеснік дырэктара), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2010, інжынерна-эканамічны факультэт, кафедра фізічнага выхавання і спорту, загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: праблемы сацыяльнай значнасці фізічнай культуры і спорту, фізічнага выхавання студэнтаў; арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы і прапаганда здаровага ладу жыцця. УзнагародыГраматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), Міністэрства спорту и турызму Рэспублікі Беларусь (2012), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2011). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia