Мікалай Міхайлавіч Казачэнка
Мікалай Міхайлавіч Казачэ́нка[1] (1 студзеня 1916 — 21 сакавіка 1977) — старшына Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943). БіяграфіяМікалай Казачэнка нарадзіўся 1 студзеня 1916 года ў вёсцы Бярозаўка (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1937—1940 праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнічаў у польскім паходзе і савецка-фінскай вайне. Пасля дэмабілізацыі працаваў трактарыстам у машынна-трактарнай станцыі. У 1941 годзе М. М. Казачэнка быў паўторна прызваны ў армію. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да кастрычніка 1943 года сяржант Мікалай Казачэнка камандаваў аддзяленнем 112-га асобнага інжынернага батальёна 37-й арміі Стэпавага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[2]. 3 кастрычніка 1943 года аддзяленне Мікалая Казачэнкі пабудавала прыстань, а затым пераправілі ў раёне Крэменчука на пароме 1700[1] байцоў і камандзіраў, 60[1] фурманак з боепрыпасамі і амуніцыяй, 120[1] коней і 620 скрынак са снарадамі[2]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 снежня 1943 года сяржант Мікалай Казачэнка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка». У 1946 годзе ў званні старшыны Мікалай Казачэнка быў дэмабілізаваны. Пражываў у Мінску. У 1949 годзе М. М. Казачэнка скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП Беларускай ССР, пасля чаго працаваў на аўтазаводзе. Памёр 21 сакавіка 1977 года. Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia