Мікалай Нічыпаравіч Полазаў
Мікала́й Нічы́паравіч По́лазаў (10 сакавіка 1923—25 студзеня 1994) — беларускі савецкі партыйны і прафсаюзны дзеяч. Член КПСС; першы сакратар Маладзечанскага і Вілейскага гаркамаў КП Беларусі. Старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў (1970—1986). Дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 8-11 скліканняў (1970—1989) ад Беларускай ССР[1]. БіяграфіяУ Вялікую Айчынную вайну з верасня 1942 года ў партызанах, са студзеня 1944 года — намеснік па камсамолу камісара партызанскай брыгады імя ЦК КП(б)Б; сакратар Астравецкага падпольнага райкама ЛКСМБ. З 1944 года — сакратар Астравецкага, Пружанскага, Радашковіцкага райкамаў камсамола, затым у ЦК ЛКСМБ. З 1952 года — 1-ы сакратар Маладзечанскага абкама ЛКСМБ. З 1957 года — 1-ы сакратар Маладзечанскага, 1-ы сакратар Вілейскага гаркамаў КПБ. З 1960 года — у ЦК КПБ: намеснік загадчыка, загадчык аддзела партыйных органаў, з 1963 года — загадчык аддзела арганізацыйна-партыйнай працы. У 1970—1986 гадах — старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў. Кандыдат у члены ЦК КПБ (1961—1966), член ЦК КПБ (1966—1986), кандыдат у члены бюро ЦК КПБ (1968—1971), член бюро ЦК КПБ (1971—1986). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1971), Вярхоўнага Савета СССР (1970—1983). Памёр 25 студзеня 1994 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia