Радашковіцкі раён
Радашко́віцкі раё́н – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1960 гадах. ГісторыяУтвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Радашковічы. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 16 сельсаветаў: Бароцкі, Белеўскі, Валодзькаўскі, Выганіцкі, Гарадоцкі, Гіравіцкі, Граніцкі, Дубраўскі, Есьманавецкі, Залескі, Пранчэйкаўскі, Пятроўшчынскі, Сычавіцкі, Уланаўшчынскі, Ушаўскі, Яршэвіцкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бароцкі, Белеўскі, Граніцкі, Есьманавецкі, Залескі, Пранчэйкаўскі сельсаветы, Выганіцкі сельсавет перайменаваны ў Ракаўскі, Уланаўшчынскі сельсавет — у Красненскі, гарадскія пасёлкі Ракаў і Краснае скасаваны. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Радашковічы з падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі, Валодзькаўскі, Гарадоцкі, Дубраўскі, Красненскі, Сычавіцкі, Ушаўскі сельсаветы перададзены ў склад Маладзечанскага раёна, Гіравіцкі, Пятроўшчынскі, Ракаўскі, Яршэвіцкі сельсаветы — у склад Валожынскага раёна. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia