Мікалай Палікарпавіч Чалы
Мікалай Палікарпавіч Чалы (7 ліпеня 1915, г. Куп’янск, Харкаўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Харкаўская вобласць Украіны — 2 ліпеня 1944, в. Дарашэвічы, Петрыкаўскі раён, БССР, цяпер Петрыкаўскі раён, Беларусь) — камандзір групы хвалевікоў 66-га асобнага атрада дымамаскіроўкі і дэгазацыі Дняпроўскай ваеннай флатыліі, малодшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяНарадзіўся 7 ліпеня 1915 года ў горадзе Куп’янск Харкаўскай губерні ў сям'і рабочых[1]. У Ваенна-марскім флоце з 1937 года. Служыў на Керчанскай ваенна-марской базе Чарнаморскага флоту. Скончыў школу сувязі. Член УКП(б) з 1941 года. У баях у Вялікую Айчынную вайну з 1941 года. Удзельнік абароны Адэсы і Севастопаля. Удзельнічаў у абароне Керчанскай ваенна-марской базы, у высадцы дэсанта на Керчанскі паўвостраў у 1941 годзе, у абароне Туапсінскай ваенна-марской базы. Камандзір групы 66-га асобнага атрада Дняпроўскай ваеннай флатыліі малодшы лейтэнант М. П. Чалы камандаваў галаўным атрадам у 4 дэсантных аперацыях. 28 чэрвеня 1944 г. атрад фарсіраваў Прыпяць каля в. Скрыгалаў Мазырскага раёна, пераадолеў драцяную загароду і міннае поле, выявіў размяшчэнне сіл ворага, 29 чэрвеня 1944 г. заняў в. Конкавічы Петрыкаўскага раёна, што садзейнічала поспеху наступлення Чырвонай Арміі і вызваленню Петрыкава[1]. 2 ліпеня 1944 г. адбыўся жорсткі бой за вёску Дарашэвічы. Атрад малодшага лейтэнанта Чалага імкліва ўварваўся ў сяло і стаў адціскаць гітлераўцаў да цэнтра. Гэтым скарысталіся асноўныя сілы дэсанта і ачысцілі населены пункт ад праціўніка. Гітлераўцы вымушаны былі пакінуць Дарашэвічы і схавацца за высокім валам, які агароджваў іх галоўнае ўмацаванне. Калі да варожага вала заставалася зусім трохі, злева ўдарыў кулямёт. Дэсантнікі заляглі, а камандзір з гранатай у руцэ прыпадняўся для кідку. Чалы яшчэ паспеў кінуць гранату, але выбуху ўжо не пачуў. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у в. Дарашэвічы[1]. ПамяцьУказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета 7 сакавіка 1945 года Мікалаю Палікарпавічу Чаламу прысвоена пасмяротна званне Героя Савецкага Саюза[1]. Яго імем названа вуліца ў Петрыкаве, імя героя навечна занесена ў спіс аднаго з вучэбных атрадаў ВМФ[1]. Зноскі
Літаратура
СпасылкіМікалай Палікарпавіч Чалы на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia