Мікалай Пятровіч Анцукевіч
Мікалай Пятровіч Анцукевіч (15 (17) лютага 1892, мяст. Каралін, Мазырскі павет, цяпер г. Ельск — 21 снежня 1971[1], Вільнюс) — беларускі педагог, філолаг-даследчык. БіягрфіяНарадзіўся 15 (17) лютага 1892 года ў мястэчку Каралін Мазырскага павета[1]. У 1911 годзе скончыў Бабруйскую гімназію, у 1919 годзе — Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут. 3 1920 года працаваў выкладчыкам гісторыі ў рэальным вучылішчы ў Лунінцы, латыні — у польскай гімназіі ў Стоўбцах. Збіраў палескі фальклор, вёў культурна-асветніцкую работу сярод беларускага Насельніцтва. 3 1933 года выкладчык латыні ў Беларускай гімназіі ў Вільні, з 1936 дырэктар гэтай гімназіі[1]. У 1945—1950 працаваў выкладчыкам у Вільнюскіх педінстытуце і універсітэце[1]. Памёр 21 снежня 1971 года ў Вільні. Пахаваны на праваслаўных могілках[2]. Навуковая дзейнасцьДаследаваў «Слова аб палку Ігаравым». Прапанаваў сваё тлумачэнне «цёмных» месцаў «Слова» метадам супастаўлення з белрускімі гаворкамі. Пераклаў «Слова» на сучасную рускую мову[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia