Мікалай Пятровіч Вішнявецкі
Мікалай Пятровіч Вішнявецкі (1897, г. Магілёў — 1941, ГУЛАГ) — удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе, адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі. Член КПСС з 1917[1]. БіяграфіяСкончыў Маскоўскую школу прапаршчыкаў ў 1916, Ваенную акадэмію імя Фрунзе. З 1917 па даручэнні ваеннай арганізацыі Петраградскага камітэта РСДРП (б) вёў антываенную прапаганду сярод салдат. За ўдзел у ліпеньскіх падзеях 1917 года арыштаваны. Напярэдадні Кастрычніцкага збройнага паўстання старшыня штаба Чырвонай гвардыі Выбаргскага раёна Петраграда, камісар гвардыі Маскоўскага рэзервовага палка. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі камісар Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча[1]. У 1918 удзельнік барацьбы з контррэвалюцыйным корпусам Доўбар-Мусніцкага і нямецкімі акупантамі, член Вышэйшай ваеннай інспекцыі, член РВС Рэзервовай арміі, з студзені 1919 член РВС Украінскага фронту . З лета 1919 г. у 1-й Коннай арміі , камісар 11-й кавалерыйскай дывізіі . У 1930-я на дыпламатычнай працы ў Японіі, затым на камандных пасадах у Чырвонай Арміі. Арыштаваны ў 1938, асуджаны да зняволення ў канцлагерах. Загінуў у ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1956 годзе[2][3]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга[1]. Імя Вішнявецкага Н. П. носіць вуліца ў Магілёве[2][3]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia