Мікалай Пятровіч Корбут
Мікала́й Пятро́віч Ко́рбут (нар. 1 лістапада 1948, в. Гутніца Слуцкі раён) — прэзідэнт федэрацыі гімнастыкі РБ, Міністр фінансаў Беларусі (1997—2008). БіяграфіяСлужыў у Савецкім войску ў 1970—1972 гадах. У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава. Працаваў на розных пасадах у Міністэрстве фінансаў, намеснікам старшыні Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь у 1992—1996 гадах. Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у 1996—1997 гадах. З 1997 года Міністр фінансаў Беларусі. У сакавіку 2008 года перанёс абшырны інсульт. 14 жніўня 2008 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вызваліў Корбута ад пасады Міністра фінансаў. Прэзідэнт Беларускай федэрацыі гімнастыкі з 1998 года. Прыватнае жыццёЖанаты, мае двух сыноў. Захапляецца тэатрам, спортам, паляваннем і рыбалкай. Узнагароды
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia