Павел Уладзіміравіч Дзік

Павел Уладзіміравіч Дзік
Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь
снежань 1994 — снежань 1997
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Сцяпан Янчук
Пераемнік Мікалай Корбут

Нараджэнне 30 кастрычніка 1955(1955-10-30) (69 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Месца працы

Па́вел Уладзі́міравіч Дзік (30 кастрычніка 1955, Ленінград — 10 мая 2025[крыніца?], Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр фінансаў Беларусі (1994—1997). Кандыдат эканамічных навук[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1955 года ў Ленінградзе ў сям’і служачых. Кандыдат эканамічных навук.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1977 годзе ў апараце Міністэрства фінансаў пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі.

У 1979—1981 гадах служыў у Савецкай Арміі.

Пасля заканчэння службы працаваў старэйшым рэвізорам кіравання дзяржрасходамі, галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела, намеснікам начальніка ўпраўлення, а затым начальнікам упраўлення даходаў бюджэту.

У снежні 1994 года прызначаны міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

У снежні 1997 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.

У 2004—2006 гадах працаваў дацэнтам кафедры бюджэту і фінансаў знешнеэканамічнай дзейнасці БДЭУ[1].

Крыніцы

  1. а б БГЭУ 2008, с. 247.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya