Сцяпан Пятровіч Янчук
Сцяпа́н Пятровіч Янчу́к (нар. 28 мая 1944, в. Мінянка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, экс-міністр фінансаў Беларусі. БіяграфіяНарадзіўся 28 мая 1944 года ў в. Мінянка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, беларус. Выхадзец са шматдзетнай сялянскай сям'і. Працоўную дзейнасць пачаў у 1961 годзе ў Кобрынскам райфінаддзела пасля заканчэння Мінскага фінансава-эканамічнага тэхнікума. З 1963 па 1966 і ў 1971 па 1973 — служыў у шэрагах Савецкай Арміі. У 1975—1980 гадах працаваў загадчыкам фінансавага аддзела Пінскага гарвыканкама. З чэрвеня 1980 па чэрвень 1985 узначальваў фінансавы аддзел Брэсцкага аблвыканкама. У 1985 годзе прызначаны намеснікам міністра фінансаў БССР, у лютым 1987 — першым намеснікам міністра. 16 ліпеня 1990 года прызначаны міністрам фінансаў Беларускай ССР. На пасту міністра кіраваў працэсамі распрацоўкі нацыянальнай бюджэтнай палітыкі, стварэння нацыянальных падатковай і валютнай сістэмаў[1]. У 1994 годзе вызвалены ад займаемай пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку. Пасля адстаўкі амаль 10 год працаваў кіраўніком прадстаўніцтва АСБ «Беларусбанка» ў Варшаве, затым — памочнік Старшыні праўлення Беларусбанка па знешнеэканамічных пытаннях. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia