Мікалай Пятровіч Сінюцін
Мікалай Пятровіч Сінюцін (1911—1944) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, камандзір батальёна 469-га стралковага палка 150-й стралковай дывізіі 13-й арміі Паўночна-заходняга фронту, старэйшы лейтэнант. БіяграфіяНарадзіўся 26 кастрычніка 1911 года ў горадзе Рэчыца, цяпер Гомельскай вобласці Беларусі у сям'і рабочага. Рускі. Скончыў 6 класаў. Быў рабочым на Рэчыцкім хлебазаводзе. У Чырвонай арміі з 1930 года. У 1936 годзе скончыў пяхотнае вучылішча. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў. Камандзір батальёна 469-га стралковага палка старэйшы лейтэнант Мікалай Сінюцін праславіўся ў перыяд з 8-га па 27 студзеня 1940 года падчас утрымання тактычна важных вышынь на Карэльскім перашыйкі, дзе даручаны яму батальён адбіў некалькі кантратак ворага, нанёсшы яму вялікія страты ў жывой сіле. Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 7 красавіка 1940 года «за узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» старшаму лейтэнанту Сінюціну Мікалаю Пятровічу нададзена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, герой «Зімняй вайны» на фронце. Камандзір 469-га стралковага палка Сінюцін Н. П. прапаў без вестак 5 лістапада 1941 года. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга. ЗноскіЛітаратура
СпасылкіНиколай Петрович Синютин на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia