Мікалай Самоцік
Мікалай Самоцік (6 мая 1921, в. Ляшукі, Гайнаўскі павет — 17 верасня 1983, Беласток) — беларускі грамадскі дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Ляшукі, што на Гайнаўшчыне. З 1946 па 1953 настаўнічаў у вёсцы Семяноўка. У 1954—1972 працаваў у Гайнаўцы, дзе ўзначальваў аддзел асветы і культуры Павятовай рады нарадовай, быў сакратаром у Павятовым камітэце Польскай аб’яднанай рабочай партыі, старшынём прэзідыуму Павятовай рады нарадовай. Ад 1973 года да 1983 года быў старшынём Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Прадстаўляў БГКТ у Ваяводскай радзе нарадовай. Быў узнагароджаны Афіцэрскім і Кавалерскім крыжам адраджэння Польшчы, Крыжам заслугі, залатым знакам заслужаны для Беласточчыны. Пахаваны на гарадскіх могілках Беластока. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia