Беларускае грамадска-культурнае таварыства
Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) (польск.: Białoruskie Towarzystwo Społeczno-Kulturalne w Polsce) — грамадская арганізацыя беларусаў у Польшчы, якая праводзіць культурна-асветную работу сярод беларускага насельніцтва Польшчы. Дзейнасць Беларускага грамадска-культурнага таварыства накіравана на развіццё беларускай нацыянальнай асветы i культуры ў супрацоўніцтве i дыялогу з польскай культурай, а таксама з культурамі іншых нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць у Польшчы. БГКТ штогод ладзіць на Беласточыне шмат розных культурніцкіх мерапрыемстваў, найстарэйшае — штогадовы агульнапольскі фестываль «Беларуская песня». ГісторыяУстаноўчы з'езд Беларускага грамадска-культурнага таварыства адбыўся 26 лютага 1956 года ў памяшканні Ваяводскага Таварыства польска-савецкай дружбы ў Беластоку (вул. Сянкевіча 3). У з'ездзе прыняло ўдзел каля 400 прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці і гасцей з усёй Польшчы. З'езд вёў Піліп Кізевіч, а з дакладам выступіў Георгій Валкавыцкі. Быў прыняты статут БГКТ, створана Галоўнае праўленне ў складзе 45 асобаў, якое абрала 9-асабовы прэзідыум на чале са старшынём Аляксандрам Давідзюком і сакратаром Аляксеем Казлом. Былі створаны аддзелы БГКТ у Бельску, Гайнаўцы, Гарадку, Саколцы, Сямяцічах і Варшаве. 4 сакавіка 1956 выйшаў першы нумар тыднёвіка «Ніва», а ў 1958 пачаў выходзіць штогадовы «Беларускі каляндар». У верасні 1957 года БГКТ налічвала 1007 членаў у 40 гуртках. Звыш паловы арганізацыі знаходзілася ў Бельскім і Гайнаўскім паветах. Дзейнічалі 24 калектывы мастацкай самадзейнасці, у тым ліку 10 драмгурткоў, 6 харавых, па 3 дэкламатарскія і танцавальныя, а таксама 2 інструментальныя. 8 чэрвеня 1958 года пры таварыстве ўтварылася Беларускае літаратурнае аб’яднанне. У 1963 годзе быў створаны грамадскі камітэт пабудовы беларускага музея, на чале якога стаяў Мікалай Самоцік. У 1966 у Белавежы адкрыўся Рэгіянальны беларускі этнаграфічны музей. Культурніцкая ўстанова праіснавала да 1973 года. У 1983 паўстаў грамадскі камітэт пабудовы музея ў Гайнаўцы, які ўзначаліў Канстанцін Майсеня. Музей беларускай культуры, цяпер Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, быў пабудаваны ў 1995, а канчаткова завершаны ў 2003 годзе. У 2022 годзе Беларускае грамадска-культурнае таварыства адмовілася ад супрацоўніцтва з Беларуссю.[1] Старшыні
Літаратура
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia