Мікалай Сямёнавіч Самокіш
Мікалай Сямёнавіч Самокіш (руск.: Никола́й Семёнович Само́киш; 25 кастрычніка 1860, Нежын, Чарнігаўская губерня — 18 лютага 1944, Сімферопаль, РСФСР) — украінскі мастак. Акадэмік (1890) і Правадзейны член Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1913), Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1937), Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941). БіяграфіяНарадзіўся 25 кастрычніка 1860 года ў Нежыне (Чарнігаўская губерня) ў сям’і паштальёна Нежынскай паштовай канторы Сямёна Самокіша, як мяркуецца, — этнічнага венгра. Вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1879—1885). З 1885 па 1888 годы ўдасканальваў навыкі ў Парыжы пад кіраўніцтвам вядомага баталіста Эдуарда Дэтайля. У 1890 годзе за працу «Табун матак Нава-Томнікаўскага коннага завода» ўдастоены звання акадэміка. Коні займаюць асаблівае месца ў творчасці Самокіша. Коні Самокіша сусветна вядомыя. За выявы коней яго ўзнагароджвалі (абралі акадэмікам за «Табун матак Нава-Томнікаўскага коннага завода», далі медаль Сусветнай выставы за «Чацвярню на павароце»). За любоў да малявання коней яго і пагардліва лаялі, пісалі, што ён «халтуршчык» і «паўтараецца» ў сваіх малюнках "на батальныя і «конскія» тэмы У адной з залаў Віцебскага вакзала Санкт-Пецярбурга, пабудаванага ў 1901—1904 гадах, сцены ўпрыгожаны пано М. С. Самокіша і яго жонкі А. П. Самокіш-Судкоўскай, прысвечанымі гісторыі Царскасельскай чыгункі. Аўтар тысяч кніжных і часопісных ілюстрацый. Сярод іх — ілюстрацыі да твораў А. С. Пушкіна («Палтава»), Л. М. Талстога («Халстамер»), М. В. Гогаля і інш. У 1912 годзе да 100-гадовага юбілею Вайны 1812 года стварыў серыю малюнкаў для часопіса «Ніва» — цэлы шэраг паслядоўных эпізодаў, найгалоўных бітваў і паходаў рускай і французскай армій: ад «Пераходу праз Нёман 12 чэрвеня 1812 года» да «Напалеон пакідае войска ў Смаргоні 3 лістапада 1812 года». У 1920—1930-я гады працаваў у Крыме. У 1936—1941 гадах працаваў у Харкаўскім мастацкім інстытуце. Падчас нямецкай акупацыі Крыма (1941—1944) Самокіш заставаўся ў Сімферопалі, дзе і памёр 18 студзеня 1944 года. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia