Мікалай Уладзіміравіч Тарасенка
Мікалай Уладзіміравіч Тарасенка (нар. 7 лістапада 1952, в. Благаўка, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт (2017), доктар фізіка-матэматычных навук (2000), дацэнт (2012). БіяграфіяСкончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1975). З 1975 года у Інстытуце фізікі АН БССР. З 2004 года — загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі. З 2007 года — загадчык лабараторыі, з 2015 года — загадчык Цэнтра «Фізіка плазмы» Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі[1]. Навуковая дзейнасцьДаследаванні ў галіне лазерных тэхналогій сінтэзу нанаструктур і лазернай спектраскапіі плазмы. Развіў фізічныя асновы высокачуллівых метадаў лазерна-флуарысцэнтнай спектраскапіі для дыягностыкі шырокага круга плазменных асяроддзяў: нізкатэмпературнай газаразраднай і лазерна-абляцыённай плазмы, высокатэмпературнай вадароднай плазмы. Суаўтар даследаванняў па нелінейным пераўтварэнні частаты лазернага выпраменьвання ў газавых сумесях, у якіх упершыню атрымана кагерэнтнае выпраменьванне ў галіне вакуумнага ультрафіялету. Сфармуляваў новы напрамак даследаванняў — лазерны плазмаактываваны сінтэз нанаразмерных часціц металаў, іх сплаваў і хімічных злучэнняў у вадкасці, вызначыў умовы кантраляванай мадыфікацыі часціц пад дзеяннем лазернага выпраменьвання, прапанаваў і рэалізаваў шэраг падыходаў для павышэння эфектыўнасці лазерных тэхналогій фарміравання нанаструктур з зададзенымі параметрамі, высветліў умовы стварэння наначасціц карбідаў і аксідаў металаў, люмінесцыруюцых вугляродных і крамянёвых квантавых кропак; распрацаваў перспектыўны тэхналагічна просты метад фарміравання легіраваных нанаструктур, а таксама лазерна-плазменны рэактар для сінтэзу наначасціц з кіраванымі ў шырокім дыяпазоне параметрамі. Распрацаваў шэраг лазерных методык колькаснага спектральнага аналізу для вызначэння кампанентнага складу матэрыялаў для прадпрыемстваў Беларусі. Аўтар 400 навуковых прац, аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia