Мікалай Фядосіевіч Нізоўцаў
Мікала́й Фядо́сіевіч Нізо́ўцаў (Нізаўцо́ў) (1896, Вялікі Усцюг Валагодскай губерні — 8 лютага 1938, Мінск) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, наркам земляробства БССР. БіяграфіяНарадзіўся ў 1896 годзе ў горадзе Вялікі Усцюг. З сям’і службоўца. Член КПСС з 1918 года. З 26 красавіка 1937 года займаў пасаду народнага камісара земляробства Беларускай ССР. 29 ліпеня 1937 года быў вызвалены ад займанай пасады пастановай пленума ЦК КПБ(б). 4 лютага 1938 года быў арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 2, кв. 8. Быў выключаны з УКП(б) і 8 лютага быў асуджаны пазасудовым органам НКУС як «член антысавецкай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі «правых» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. 15 снежня 1956 года быў рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа Н. № 8173-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia