Мікалай Фёдаравіч Ястржэмбскі
Мікалай Феліксавіч (Фёдаравіч) Ястрэбскі (Ястржэмбскі; 10 ліпеня 1808, Такліноў, Рэчыцкі павет — 1874) — інжынер, педагог, гісторык навукі і тэхнікі. БіяграфіяНарадзіўся ў Рэчыцкім павеце ў сям’і межавога суддзі. Пачатковае выхаванне і адукацыю атрымаў дома. У 1830 годзе скончыў матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Вырашыўшы прысвяціць сваё жыццё інжынернай дзейнасці, ён паступіў у Пецярбургскі інстытут корпуса інжынераў шляхоў зносін[1]. Па заканчэнні ў 1832 інстытута Ястржэмбскі пакінуты ў ім у якасці рэпетытара, а ў 1837 прызначаны памочнікам прафесара на кафедры будаўніцтва і практычнай механікі. Адначасова ён выкладаў практычную механіку ў Тэхналагічным інстытуце і механіку ў 2-м кадэцкім корпусе, быў актыўным супрацоўнікам «Журнала Главного управления путей сообщения и публичных зданий », у якім змясціў шэраг навуковых артыкулаў і перакладаў[1]. Апублікаваў укладзены ім «Курс практычнай механікі» (т. 1—2, 1837—1838), за які быў адзначаны Дзямідаўскай прэміяй. У 1843 годзе Ястржэмбскі прызначаны сакратаром канферэнцыі інстытута шляхоў зносін, памочнікам рэдактара «Журнала… путей сообщения…», а ў 1844 годзе — прафесарам механікі і складання заводскіх праектаў[1]. Пасля 15-гадовай службы пры інстытуце шляхоў зносін Ястржэмбскі прызначаны начальнікам Магілёўскай акругі шляхоў зносін, дзе праслужыў 14 гадоў. За гэты час пад яго кіраўніцтвам была добраўпарадкавана Кіеўская шаша да Магілёва і ад Магілёва да Бабруйска, праведзена шаша ад Магілёва да Доўска, перабудавана Бабруйская плаціна, распрацаваны праекты мастоў цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску і цераз Дняпро ў Магілёве, у Магілёве пабудаваны паравы млын. Пасяліўшыся канчаткова ў Магілёве, Ястржэмбскі загадваў гэтым млыном[1]. Незадоўга да смерці выдаў новую працу «Галоўныя асновы двайной бухгалтэрыі»[1]. Быў вялікім аматарам мастацкай літаратуры і гарачым прыхільнікам літаратурнага таленту М. В. Гогаля. Памёр у 1874 годзе ў Магілёве[1], пахаваны на мясцовых Польскіх могілках[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia