Мікалай Цярэнцьевіч Палякоў
Мікалай Цярэнцьевіч Палякоў (нар. 1 мая 1936; вёска Рабяткі, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі скульптар, член Саюза мастакоў Беларусі. БіяграфіяСконсыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. Сурыкава ў 1962 годзе. Аўтар станковай і манументальнай скульптуры, партрэтаў: дзяржаўнага дзеяча Беларусі С. В. Прытыцкага (1965), Герояў Савецкага Саюза Т. М. Барамзіной (1964, 1975), Б. С. Акрэсціна (1965), В. І. Цемчука (1984), двойчы Героя Савецкага Саюза П. Я. Галавачова (1985), беларускіх паэтаў Я. Купалы (1959, 1969), П. Труса (1968), рускага паэта А. Блока (1967), кампазіцыі «Раніца» (1964) і інш.; помнікаў Герою Савецкага Саюза М. Ф. Сільніцкаму (1964, арх. В. Занковіч) у вёсцы Платы Віцебскага раёна, піянеру-герою М. Казею (1965) у горадзе Быхаў Магілёўскай вобласці. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia