Мікалай Цітавіч Гардзеенка
Мікалай Цітавіч Гардзеенка (18 верасня 1938, в. Клівы, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяМалодшы брат мастака Уладзіміра Гардзеенкі. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, БелНДІПгорадабудаўніцтва, галоўным архітэктарам праектаў у Мінскпраекце, з 1976 года — інструктар аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ, з 1981 года — дырэктар Мінскпраекта, з 1987 года — намеснік дырэктара Белрамдарпраекта па архітэктуры. Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Член КПСС з 1960 года. Пражывае ў г. Мінску. ТворчасцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП цэнтра Магілёва (1968), Цэнтральнага раёна Мазыра (1968), зоны НДІ Акадэмгарадка АН БССР, раёна Рылаўшчына (1970), праект забудовы эксперыментальнага мікрараёна Захад-1 (1979) у Мінску. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia