Мікалай Чацвярцінскі
Мікалай Святаполк-Чацвярцінскі (? — 1659[1] ці 1661) — князь, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (1649—1661). БіяграфіяПаходзіў з роду князёў Святаполк-Чацвярцінскіх герба ўласнага «Руская Пагоня», сын брацлаўскага падкаморага Стафана і Ганны Бокій. Пасол на соймы 1632, 1639, 1648, дэпутат Кароннага трыбунала ў 1649, каралеўскі ротмістр. 5 лютага 1649 года прызначаны кашталянам менскім «па Гедэоне Раецкім». У 1634 пазычыў пэўную суму свайму стрыю Фёдару, а ў 1645 судзіўся аб збеглых у Косніцу падданых са Станіслаўскім. У 1664 удзельнічаў у падзеле маёнткаў з братам Стэфанам. Быў актыўным абаронцам праваслаўя. Адхіліў прапанову Багдана Хмяльніцкага далучыцца да казацкага паўстання, як каралеўскі ротмістр прыняў удзел у бітвах з казакамі пад Зборавам (1649) і Берасцечкам (1651). Ажаніўся з дачкой князя Льва Саламярэцкага Даміцыляй, ад якой атрымаў маёнткі Сэхаў, Курчыца і Варонне, і меў трох сыноў: каралеўскага ротмістра Стэфана, Мікалая Адама і Аляксандра Гіларыя. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia