Саламярэцкія
Саламярэцкія — княжацкі род, галіна Рурыкавічаў з Расціславічаў Смаленскіх. Прозвішча паходзіць ад маёнтка Саламярэч у Мінскім павеце (цяпер в. Саламярэчча Мінскага раёна). ГісторыяПачынальнікам роду лічыцца князь Іван Дзмітрыевіч Шах, праўнук смаленскага князя Святаслава Іванавіча, які загінуў у бітве на Віхры ў 1386 годзе. Іван Дзмітрыевіч меў сыноў Юрыя, Фёдара і Сямёна. Сын Юрыя — Васіль, на думку некаторых даследчыкаў, быў пачынальнікам маскоўскага дваранскага роду Тацішчавых. Ад Фёдара або Сямёна паходзіць уласна род Саламярэцкіх. Прадстаўнікі роду ў асноўным займалі ўрады на ўсходзе ВКЛ (Мсціслаў, Магілёў, Крычаў). Пазней адна галіна роду перасялілася ў Пінскі павет. Былі праваслаўнымі, але ў XVII ст. перайшлі ў каталіцтва. Род згас у 1641 годзе са смерцю князя Яна Уладзіслава Саламярэцкага. Радавод
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia