Мікалай Якаўлевіч Азерацкоўскі
Мікалай Якаўлевіч Азерацкоўскі (руск.: Никола́й Я́ковлевич Озерецко́вский; 1750 — 12.03.1827) — рускі вучоны-натураліст і падарожнік, які працаваў на Беларусі (сабраў матэрыял пра стан гаспадаркі, побыт, насельніцтва, прыроду, склаў гербарый раслін Віцебскай губерні і заалагічныя калекцыі), акадэмік Пецярбургскай АН. Вялікае значэнне для навукі мелі падарожжы і даследаванні Азярэцкоўскім Анежскага (1785) і Ладажскага (1812) азёр, возера Ільмень (1805), вярхоўяў Волгі, азёры Селігер (1814). З Азярэцкоўскага адлічваецца храналогія археалагічнага вывучэння Наўгародскай акругі. У 1814 годзе Азярэцкоўскі ўстанавіў месца вытоку Волгі. Азярэцкоўскі сабраў шырокі прыродазнаўчы, этнаграфічны і статыстычны матэрыял. Апублікаваў каля ста навуковых прац па батаніцы, заалогіі, геаграфіі, медыцыне, рускай мове і пісьменстве. З’яўляўся рэдактарам перыядычных выданняў — «Збор твораў, выбраных з месяцаслова», «Перыядычныя творы аб поспехах народнай асветы» і іншых. Выкладаў натуральную гісторыю ў Акадэмічнай гімназіі, рускую мову і славеснасць у Сухапутным шляхецкім корпусе. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia