Мікаэль Антансан
Мікаэль Антансан (шведск.: Mikael Antonsson; нар. 31 мая 1981, Сільхёўда, Швецыя) — шведскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2004—2015). Клубная кар’ераАнтансан пачаў сваю кар’еру ў клубе «Сільхёўда», ужо ў падлеткавым узросце дэбютаваўшы ў асноўнай камандзе. У 1997 годзе перайшоў у клуб «Гётэбарг», першы час гуляў і трэніраваўся ў складзе моладзевай каманды. У Алсвенскан дэбютаваў у 2001 годзе, з 2003 года быў ужо іграком асноўнага складу[3]. Улетку 2004 года перайшоў у аўстрыйскі клуб «Аўстрыя». У камандзе адыграў два сезоны, аднак вельмі шмат прапусціў з-за частых траўм: у чэмпіёнскім сезоне 2005/06 адгуляў усяго ў 12 матчах[4]. Тым не менш, акрамя чэмпіёнскага тытула, атрымаў перамогу з «Аўстрыяй» у двух Кубках Аўстрыі. У 2006 годзе Антансан стаў футбалістам грэчаскага «Панатынаікоса», які тады трэніраваў ягоны суайчыннік Ханс Баке, але рэдка трапляў у склад, асабліва пасля адстаўкі шведскага спецыяліста. Правёўшы ў Грэцыі адзін сезон, Антансан вярнуўся ў Скандынавію, заключыўшы кантракт на 4 гады з дацкім клубам «Капенгаген»[5]. З камандай стаў трохразовым чэмпіёнам Даніі, адзін раз выйграў Кубак, з поспехам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. У чэрвені 2011 года перайшоў у італьянскую «Балонню», правёў у першым сезоне 28 матчаў[6]. У 2014 годзе ігрок вярнуўся ў дацкі «Капенгаген», дзе гуляў да заканчэння кар’еры ў 2018 годзе, пасля чаго застаўся ў клубе на адміністрацыйнай працы. Міжнародная кар’ераДэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Швецыі 22 студзеня 2004 года ў матчы супраць зборнай Нарвегіі. Пазней гуляў за зборную нерэгулярна, з 2006 года не выклікаўся ў каманду на працягу амаль пяці гадоў, да вясны 2011 года[7]. Дасягненні«Аўстрыя»:
«Капенгаген»:
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia