Зборная Швецыі па футболе прадстаўляе Швецыю на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1908 года. Кіруецца і кантралюецца Шведскім футбольным саюзам, які з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА.
Гісторыя
Зборная Швецыі па футболе традыцыйна лічыцца адной з наймацнейшых каманд свету. Тройчы шведскія футбалісты заваёўвалі медалі Алімпійскіх гульняў, адзінаццаць разоў удзельнічалі ў фінальным турніры чэмпіянату свету. У 1958 годзе каманда заняла другое месца на сусветным першынстве, якое праводзілася ў Швецыі, тады ў фінальным матчы яна пацярпела паражэнне ад зборнай Бразіліі з лікам 2:5. Яшчэ двойчы шведы займалі трэцяе месца, у 1950 і 1994 гадах, а ў 1938 годзе фінішавалі чацвёртымі.
Ранняя гісторыя
Зборная Швецыі правяла свой першы міжнародны матч супраць зборнай Нарвегіі12 ліпеня1908 года, і атрымала перамогу з лікам 11:3. У тым жа годзе каманда гуляла таксама са зборнымі Англіі, Нідэрландаў і Бельгіі, але ва ўсіх трох сустрэчах пацярпела паражэнне.