Кім Чэльстрэм
Кім Чэльстрэм (шведск.: Kim Källström; нар. 24 жніўня 1982, Сандвікен, Швецыя) — шведскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Швецыі (2001—2016). Выступаў як цэнтральны паўабаронца, які можа гуляць на левым флангу паўабароны, а таксама патэнцыяльна можа быць глыбокім плэймейкерам. Чэльстрэм таксама вядомы сваімі добрымі ўдарамі левай нагой. Кар’ераРаннія гадыПачаў займацца футболам у клубе «Партыле», які размяшчаецца ў прадмесці Гётэбарга. Далейшыя выступыПершым прафесійным клубам Чэльстрэма быў «Хекен», але вядомасць у Швецыі ён атрымаў ужо гуляючы за «Юргордэн», з якім стаў чэмпіёнам краіны ў 2002 і 2003 гадах, а таксама двойчы забіў галы за клуб у розыгрышу Кубка УЕФА ў брамы клубаў «Шэмрак Роверс» і «Капенгаген»[3]. Узімку 2004 года за 1,7 млн еўра перайшоў у склад французскага клуба «Рэн», у якім гуляў разам з партнёрам па зборнай краіны Андрэасам Ісаксанам. У маі 2006 года падпісаў кантракт з «Ліёнам». У гэтым клубе ён двойчы станавіўся чэмпіёнам Францыі, а для клуба гэтыя тытулы сталі шостым і сёмым запар. 28 ліпеня 2012 года паміж «Спартаком» і французскім «Ліёнам» была дасягнутая дамоўленасць пра трансфер футбаліста ў маскоўскі клуб. 30 ліпеня Кім паспяхова прайшоў медабследаванне. 1 жніўня 2012 года футбаліст падпісаў кантракт з клубам[4]. У першай палове 2014 года на правах арэнды гуляў за лонданскі «Арсенал», аднак з-за траўмы правёў толькі чатыры матчы. Улетку 2015 года перайшоў у швейцарскі клуб «Грасхопер», падпісаўшы трохгадовы кантракт. У лютым 2017 года, дамовіўшыся з «Грасхоперам» аб датэрміновым скасаванні кантракта, вярнуўся ў «Юргордэн»[5]. Па заканчэнні сезону ў снежні 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры. Міжнародная кар’ераКім Чэльстрэм згуляў першы матч за зборную 1 лютага 2001 года супраць зборнай Фінляндыі. Удзельнічаў у фінальных турнірах Еўра-2004 і Еўра-2008, чэмпіянаце свету 2006. Забіў некалькі важных галоў у адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы 2008, у тым ліку прыгожы гол у браму зборнай Ісландыі ўдарам з 45 метраў. Пасля заканчэння чэмпіянату Еўропы 2016 Чэльстрэм абвясціў аб завяршэнні выступаў за зборную. Дасягненні«Юргордэн»:
«Алімпік» Ліён:
«Арсенал»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia