Мікола Сурначоў
Мікола Сурначоў (нар. снежань 1917 г. у в. Слабада, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — памёр 20 красавіка 1945, пад Берлінам) — беларускі паэт. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Гомельскага сельскагаспадарчага тэхнікума працаваў аграномам на Рагачоўшчыне. Потым перайшоў у раённую газету «Камунар». У 1937—1939 гадах вучыўся на літаратурным факультэце Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1939 годзе перавёўся ў Мінскі педагагічны інстытут. Вучобу сумяшчаў з працай у рэспубліканскіх газетах «Звязда» (1939—1940) і «Чырвоная змена» (1940—1941). З 1941 года — у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у абароне Каўказа, у вызваленні Беларусі, Украіны, Румыніі, Польшчы. ТворчасцьДрукавацца пачаў у 1933 г. (рагачоўская раённая газета «Камунар»). Выйшлі зборнікі паэзіі «На сурмах баравых» (1946), «Барвовая зара» (1959), кніга вершаў, лістоў і ўспамінаў «Акопны спеў» (1986). Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны І ступені (пасмяротна)[1] і медалямі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia