Мікола Шыла
Мікола (Мікалай Язэпавіч) Шыла (1888, мяст. Смаргонь, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл., паводле іншых звестак, Бакшты[1], цяпер Іўеўскі раён Гродзенскай вобл. — 6 красавіка 1948, Браўншвайг, Германія) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, журналіст, рэдактар. БіяграфіяСкончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы ўдзельнічаў у нелегальным з’ездзе вучняў настаўніцкіх семінарыяў Беларусі, за рэвалюцыйную дзейнасць быў асуджаны ў 1906 і да 1908 адбываў пакаранне ў Мінскай турме. Як сябра БСГ двойчы абіраўся ў яе ЦК. З 1909 супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Удзельнічаў у рабоце Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў Вільні. Падчас вучобы ў Пецярбургу сябра Пецярбургскага таварыства студэнтаў-беларусаў, прымаў удзел у яго культурна-грамадскай рабоце: спяваў у хоры, выступаў у спектаклях, танцаваў, у тым ліку ў трупе І. Буйніцкага. У кастрычніку 1917 дэлегат III з’езда БСГ у Мінску. Удзельнічаў у Першым Усебеларускім з’ездзе (1917). У 1918 сябар Рады БНР. У 1918—1919 настаўнічаў у Будслаўскай беларускай гімназіі. З 1921 зноў у Вільні, удзельнік беларускага руху. Член Беларускага нацыянальнага камітэта. Рэдагаваў газету «Змаганьне» (28.10.1923-31.1.1924), «Голас Беларуса» (14.2-19.4.1924). Як «зіц-рэдактар» беларускай перыёдыкі шматразова арыштоўваўся польскай адміністрацыяй, сядзеў у Лукішскім астрозе. У 1939 пасля прыходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, працаваў у рэдакцыі (разам з Максімам Танкам і Натальяй Арсеньевай) у вілейскай абласной газеце «Вілейская праўда» (пазней перайменавана ў «Сялянскую газету»). Падчас Другой сусветнай сусветнай вайны працаваў на культурна-асветнай ніве, настаўнічаў у в. Бакшты. Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе. З канца 1944 года жыў у Германіі, рознарабочы. Разам з Х. Ільяшэвічам выдаваў бюлетэнь беларусаў-эмігрантаў «Апошнія весткі». Пакінуў успаміны, у тым ліку пра А. Гаруна, Я. Купалу, Б. Эпімах-Шыпілу і інш. Творы
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia